Форум » Архив - Гимнастки (Archive - Gymnasts) » Мелитина СТАНЮТА (Беларусь) (продолжение) » Ответить

Мелитина СТАНЮТА (Беларусь) (продолжение)

Маринка: Мелитина Станюта, ЗМС, 15.11.1993 Беларусь начало темы click here

Ответов - 300, стр: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 All

Школьник: World Cup Kazan 2015

Krumkach: Хто натхняе спартсменку на новыя перамогі. На наступным тыдні наймацнейшыя грацыі планеты збяруцца ў Германіі, дзе пройдзе 34-ы чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы. Яны чарговы раз будуць здзіўляць нас сваёй прыгажосцю і абаяннем, а разам з тым спаборнічаць. Бо на кану сёлета не толькі званне найлепшай у свеце, але і алімпійскія ліцэнзіі. Нашы дзяўчаты ўжо прывучылі балельшчыкаў да яркіх выступленняў і медалёў, таму і на гэты раз чакаем ад іх перамог. Напярэдадні ад’езду ў Штутгарт мы сустрэліся з першым нумарам зборнай, чалавекам, які ўвасабляе беларускую мастацкую гімнастыку. Меліціна Станюта расказала «Звяздзе» пра сваю гатоўнасць да турніру, інтарэсы па-за спартыўнай залай і гены тэатральнай прабабулі. «Самая сур’ёзная саперніца — гэта я» — Меліціна, апошні этап падрыхтоўкі амаль завяршыўся. Вы задаволены сабой? — Сёлета была вялікая колькасць этапаў Кубка свету, і гэта добра: чым больш выступаеш, тым больш упэўненасці ў сабе. Мяркуючы па тым, як я рабіла праграму, усё ідзе па плане, складваецца добра. Час, які мы правялі ў Мінску перад чэмпіянатам свету, выкарыстоўвалі для таго, каб давесці ўсе практыкаванні да ідэалу. Галоўнае — не пераскочыць пік формы: для любога спартсмена гэта вельмі важна. — Ці ёсць у гэтым сезоне любімы від у праграме, які атрымліваецца лепш за астатнія? — Не, яны ўжо настолькі адпрацаваныя, настолькі мае. Я ўжо даўно, гадоў з 10, не вылучаю нейкае практыкаванне. Кожны год праграма змяняецца, у гэтым яна мне вельмі падабаецца. Усе вобразы розныя, але яны падыходзяць мне на сто працэнтаў. Праграма гімнасткі шмат у чым залежыць ад стану яе душы. Калі яна можа быць рознай, то чаму б не паказаць гэта? Калі ўсе практыкаванні вытрыманы ў адным стылі — гэта сумна і для суддзяў, і для гледачоў, і гэта, вядома, не паказвае клас гімнасткі, бо, акрамя спартсменак, мы павінны быць яшчэ і актрысамі. — Гэты чэмпіянат свету яшчэ і ліцэнзійны. Ёсць дадатковая нервознасць з-за гэтага? — Стараюся не думаць пра гэта. Я ад прыроды вельмі адказны чалавек, таму ў дадатковай матывацыі не маю патрэбы. — Ці прыемна ў Германіі выступаць? Там любяць мастацкую гімнастыку? — Без сумневаў! Кожны год немцы праводзяць Гран-пры, там заўсёды шмат заўзятараў і прыемная атмасфера. Год таму ў Штутгарце праходзіў этап Кубка свету, у іх вялікая арэна, і ўся яна была запоўненая. Для мяне вельмі важна адчуваць ад гледачоў гэтую энергію, даваць ім эмоцыі і атрымліваць аддачу, я зараджаюся ад іх, як батарэйка. Успамінаю наш чэмпіянат Еўропы ў Мінску, было вельмі складана. Так жа складана, як на маёй першай Алімпіядзе. Я разумела, што на мне, як першым нумары, велізарная адказнасць. Людзі прыйшлі падтрымаць нас, чакалі медалёў, і правільна рабілі, што чакалі. Да гэтага часу памятаю, як стаяла перад першым відам; чаго толькі не рабілася тады ўнутры! Выходжу на дыван — і зала выбухае. Гэты крык зняў палову напружання. — Як заўсёды, галоўнымі канкурэнткамі на гэтым чэмпіянаце будуць расіянкі? — Мая самая сур’ёзная саперніца — гэта я. Ведаю, што мне проста трэба выйсці і зрабіць тое, што я напрацавала, тое, што я ўмею. А ўмею ў сваіх праграмах усё. Галоўнае — справіцца з хваляваннем, якое прысутнічае заўсёды (дарэчы, калі яго няма — гэта дрэнна, праверана на ўласным вопыце). Яго проста трэба накіроўваць у патрэбнае рэчышча, і тады хваляванне выліваецца ў павышаную канцэнтрацыю, сабранасць, падказвае выйсце з складанай сітуацыі. — Праграма доўжыцца паўтары хвіліны. Якія думкі ў гэты час пралятаюць у галаве? — Ой, гэта ж шмат часу! За яго можна паспець насварыцца на сябе, прадмет, з якім ты працуеш у гэты момант, даць указанні. А часам наогул злавіць сябе на нейкіх дзікіх думках не аб гімнастыцы: напрыклад, адчуць пах папкорну, які есць хтосьці з гледачоў, або пазнаць чыйсьці голас. Лёс дае выпрабаванні — Ці накладвае званне першага нумара зборнай дадатковую адказнасць? — Так, дзесьці ты разумееш, што ад цябе патрабуюць больш, чым ад іншых, не маеш права на памылку, павінна ў любой сітуацыі дапамагчы камандзе. Але ў жыцці быў перыяд, пасля аперацыі, калі я была другім нумарам і адчувала сябе некамфортна. Лідарскія якасці ў мяне з дзяцінства, таму, калі б я была другой, зрабіла б усё, каб стаць першай. — Ці стаў той перыяд цяжкай траўмы ступні, пра які вы ўзгадалі, пераломным у кар’еры? — Гэта быў канец 2010-га — пачатак 2011 года, у мяне тады ўсё ішло па нарастальнай: з юніёрскага ўзросту адразу пайшлі медалі, я ўпершыню ў гісторыі Беларусі выйграла медаль у шматбор’і, усё было настолькі выдатна, што лёс вырашыў выпрабаваць: спачатку ён даў мне аванс, а потым выпрабаванне. Каб проста хадзіць, мне не патрабавалася аперацыя, але, каб працягваць выступаць, яна была неабходная. На аднаўленне мне далі тры месяцы. Калі час падыходзіў, я працягвала кульгаць. У той момант мала хто верыў, што я вярнуся, нават мама казала: «Меліта, можа, хопіць?» А я разумела, што яшчэ не сказала сваё слова ў мастацкай гімнастыцы, таму зрабіла ўсё магчымае, каб вярнуцца. Станюта да аперацыі і пасля — гэта зусім розныя людзі, я як быццам вырасла на прыступку, стала працаваць, што называецца, з мазгамі, таму што разумела — усё можа скончыцца ў любы момант. Пазней выступленні пачалі прыносіць мне задавальненне, я стала адчуваць гледачоў, зразумела, што выступаю ў першую чаргу для іх, яны натхняюць меня на новыя перамогі. Рабіць дабро нескладана — Усё часцей можна бачыць вас у сацыяльных праектах. Што прымушае знаходзіць час для гэтага? — Калі ўдзельнічала ў адной з дабрачынных акцый, пачула такую фразу: «Чым бы мы ўсе ні займаліся па жыцці, магчыма, наша прысутнасць тут — лепшае, што мы можам зрабіць». Яна мне вельмі запала ў душу, і я з ёй згодна. Не ўсіх лёс надзяліў тым, што ёсць у нас. У кагосьці нешта не атрымалася, не склалася, але ёсць людзі, якія могуць дапамагчы. Нездарма ж прырода так падзяліла нас, і, магчыма яна выпрабоўвае менавіта тых, у каго ўсё добра, наколькі мы чалавечныя, наколькі маем спагадлівае сэрца. Дапамагчы — гэта зусім не складана; мне здаецца, я адчуваю сябе пасля гэтага лепш, дыхаецца лягчэй. — У той жа час і на старонках «глянцу» вы з’яўляецеся ўсё часцей. — У першую чаргу я раблю гэта дзеля папулярызацыі мастацкай гімнастыкі. У 2009 годзе, памятаю, прыехала са свайго першага чэмпіянату свету і прывезла медаль не толькі ў камандным першынстве, але і ў практыкаванні з абручом. Мы прыехалі спачатку ў залу на «Дынама», там сустрэлі, павіншавалі. Я, такая шчаслівая, іду дадому з чамаданам, абруч у чахле целяпаецца на плячы. І тут мне насустрач ідзе мужчына і кажа: «Дзяўчына, навошта вам гэтая шына?» Для мяне гэта быў удар: у нашым гімнастычным свеце толькі што было такое шчасце, а тут рэальнасць, дзе людзі нават не ведаюць, што такое мастацкая гімнастыка. У Беларусі не так шмат паспяховых відаў спорту. Крыўдна, калі нас не заўважаюць, таму ў мяне і з’явілася ідэя як мага больш актыўна папулярызаваць наш від. Спартсмены толькі могуць заваёўваць медалі, каб пра іх гаварылі, і тое не заўсёды гэта дзейнічае. У мяне ёсць такая невялікая мара: калі скончу выступаць, буду працягваць папулярызаваць спартсменаў і асабліва мастацкую гімнастыку. — Чаму вы лічыце гэта важным? — Калі паглядзець на свет глабальна, па якіх крытэрыях ведаюць краіну? Так, гэта могуць быць вялікія дзеячы культуры і навукі, але спорт — самая яскравая іміджавая праява. Ён гуртуе людзей больш за ўсё: колькі заўзятараў, колькі футбольных і хакейных прыхільнікаў — цэлыя міжнародныя супольнасці! На Алімпійскія гульні людзі з’язджаюцца з усёй планеты, спорт аб’ядноўвае. Любы чалавек на зямлі нейкім чынам ды прывязаны да якога-небудзь спорту, хай нават не прафесійна. А па-другое, у нас у краіне шмат маладых спартсменаў, якія не даходзяць да старэйшага ўзросту, таму што не атрымліваюць належнай увагі. На этапе юнацкага спорту неабходна заахвочваць атлетаў. Дапусцім, калі нашы спартсмены выйграюць юніёрскі чэмпіянат Еўропы, бо для іх гэта вяршыня, яны яшчэ не могуць удзельнічаць у сусветных і алімпійскіх турнірах. На гэта глядзяць скрозь пальцы. Яны маюць патрэбу ва ўвазе, таму што гэта падцягвае, стымулюе, прымушае расці. Гэта не праблема, а ўсяго маленькі аспекцік, які дазволіць нашай краіне стаць яшчэ больш спартыўнай. Пра характар, тэатр і мужчын — Якая ж Меліціна Станюта за межамі гімнастычнай залы? — У спорце я вельмі ўпартая, амбіцыйная, часам нават жорсткая. Калісьці і ў жыцці я была такая ж, але своечасова зразумела, што гэта няправільна. Спартыўны свет жорсткі, а ў паўсядзённасці людзі могуць прыходзіць ад гэтага ў шок. Мне нават мама казала: «Меліта, ты павінна вучыцца быць проста дзяўчынай, а не толькі спартсменкай». Нейкі час я старалася гэта ліквідаваць, і ўсё наладзілася. Гэта мая неспартыўная перамога. Тым не менш вось гэтая дысцыплінаванасць, уменне дамагацца сваёй мэты, нават дзесьці перфекцыянізм, дапамагаюць мне і ў жыцці. За паўтара дня выхаднога я паспяваю, напэўна, больш, чым нехта за тыдзень, таму што ўсё распісана: я вельмі цаню свой час. Наогул, мой дэвіз: у мяне ёсць я, і ў нас усё атрымаецца! Усё ў нашых руках, як бы гэта банальна ні гучала. — У многіх інтэрв’ю вы гаворыце пра сваю любоў да тэатра і літаратуры. Гэта перадалося па генах? (Прабабуля Меліты — славутая артыстка Стэфанія Станюта. — Аўт.) — Гэта гены плюс выхаванне бацькоў. У мяне дома вельмі вялікая бібліятэка, бацькі мне з дзяцінства шмат чыталі. Наогул, для мяне важна, калі я адпачываю, насыціцца ўражаннямі. Лепш за ўсё гэтаму спрыяюць, вядома, падарожжы, але не заўсёды ёсць магчымасць. Тады на дапамогу прыходзяць кнігі і тэатр. Калі ведаю, што буду ў Мінску нейкі час, адразу пачынаю глядзець афішы. Вельмі люблю Купалаўскі тэатр. Не таму, што там працавала мая прабабуля — яе на сцэне я ніколі не бачыла, перш за ўсё для мяне яна была родным чалавекам, а не актрысай. Там выдатныя акцёры, і яны выдатна працуюць. Таксама ў маіх фаварытах Тэатр беларускай драматургіі, у апошні час часта хаджу туды: у іх з’явілася шмат новых спектакляў. Не ў крыўду прыхільнікам тэатра імя Горкага, але мне там не падабаецца. Дарэчы, пра балет і оперу: оперу наогул не вельмі люблю, а вось прафесіянальны, якасны балет мне падабаецца. Мастацкая гімнастыка і балет не тое каб блізкія (адно — спорт, другое — мастацтва), але мастацкая гімнастыка пайшла ад Айседоры Дункан, якая ў свой час зняла пуанты. — А пра літаратуру? — Я вялікая прыхільніца Рэмарка, засталася ўражаная таксама Габрыэлем Гарсіа Маркесам. А калі казаць пра тое, што прачытала не так даўно, то гэта кніга пра вялікага танцоўшчыка Рудольфа Нурыева (параіла, дарэчы, Люба Чаркашына). Глыбокі адбітак пакінулі творы Халеда Хасейні, я нават плакала, хоць складана выціснуць з мяне сентыментальныя пачуцці. Рэдка перачытваю кнігі, але ў адну з апошніх паездак узяла з сабой «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», нешта мне так захацелася казак. Наогул, беларускія легенды настолькі цікавыя, апавяданні з гэтай тоненькай кніжкі вельмі ўразілі. — Дарэчы, вы выдатна размаўляеце па-беларуску. — Я добра ведаю родную мову, гэта з дзяцінства. Калі б зараз не змагла размаўляць па-беларуску, мне было б вельмі сорамна. Яшчэ добра валодаю англійскай і французскай, планую вывучыць італьянскую. — Пра тое, што ў гімнастак строгія дыеты, ведаюць усе. А чаму вы аддаяце перавагу, калі можна адступіць ад рэжыму? — Мяне можна не карміць ніякімі прысмакамі, дайце толькі морапрадукты: васьміногі, кальмары, крэветкі. Я іх люблю, імі магу замяняць дэсерты, хоць салодкае таксама люблю, але выбарачна. Шакалад — абажаю, пірагі — не маё. Вельмі люблю «Кіеўскі» торт: памятаю, прывезла яго з чэмпіянату свету, які якраз праходзіў ва Украіне, дык ела цэлы дзень (смяецца). — У сінхронным плаванні ўжо з’явіліся мужчыны. Усё часцей кажуць, што яны могуць прыйсці і ў мастацкую гімнастыку… — Ёсць адэкватная мужчынская мастацкая гімнастыка (хутчэй, іх выступленні можна назваць акрабатыкай з прадметам), гэта выдатна. А ёсць іспанцы, якія выходзяць на дыван у камбінезонах і цалкам робяць нашы праграмы. Мне глядзець на гэта, шчыра кажучы, не вельмі прыемна. У аснове мастацкай гімнастыкі ляжыць грацыя, пластыка, жаноцкасць. Гэтыя словы ніяк не вяжуцца з мужчынамі, таму я лічу гэты від чыста жаночым. І заклікаю пакінуць яго нам. Дар’я Лабажэвіч

zhivchik: Ничего не понятно. Украинский язык понятен, а этот нет.


Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany) • STANIOUTA Melitina (BLR) – 2015 Rhythmic Worlds, Stuttgart (GER), Qualifications Ball

zhivchik: чм 2015

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)

Школьник: 2015 34th World Championships - Stuttgart (Germany)



полная версия страницы